Форум пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22-23 красавіка і аб'яднае больш за 200 студэнтаў і магістрантаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі, важнейшыя напрамкі сацыялагічных даследаванняў, медыякультуру, медыяадукацыю, журналістыку і PR. Сярод тэм форуму - аспекты турызму і гасціннасці, экскурсазнаўства, тураперейтынгу, а таксама лінгвістыкі, міжкультурнай камунікацыі і літаратуразнаўства.
Плануецца правядзенне пленарнага пасяджэння і праца секцый, арганізацыя круглых сталоў, семінараў, майстар-класаў, прэзентацый міждысцыплінарных праектаў і студэнцкіх навуковых аб'яднанняў.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі неабходна выслаць да 6 красавіка на электронны адрас fikit_science@mail.ru.
Па выніках форуму будзе падрыхтаваны электронны зборнік матэрыялаў, які пройдзе дэпаніраванне ў БелІСА. Матэрыялы для размяшчэння ў зборніку прымаюцца да 22 красавіка.
Форму заяўкі і патрабаванні да афармлення матэрыялаў можна знайсці ў дадатку.