Аляксандр Віктаравіч Бараноўскі нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Баранава Гродзенскага павета Гродзенскай губерніі.
У пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Бараноўскі трапіў у акружэнне каля г. Баранавічы. Пасля няўдалых спробаў вырвацца з акружэння, добра ведаючы мясцовасць, ён прыйшоў на тэрыторыю Гродзенскага раёна, дзе хаваўся да 1943 года. У маі 1943 года сумесна з уцекачам з лагера савецкім вайскоўцам Аўдоніным арганізаваў атрад, які ўліўся ў брыгаду «Пралетарская».
У 1944-1945 гадах Аляксандр Бараноўскі працаваў заўхозам Гродзенскага педагагічнага інстытута. У 1985 годзе быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.