Удзельнікамі студэнцкай навуковай канферэнцыі «Эканоміка і кіраванне XXI стагоддзя» сталі больш за 120 чалавек з 12 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Казахстана і Узбекістана.
У навуковы дыялог на факультэце эканомікі кіравання ўжо па традыцыі таксама былі ўцягнутыя прадстаўнікі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, сярэдняй школы № 35 г. Гродна, гімназіі № 2 г. Салігорска, Дубненскай сярэдняй школы, гімназіі № 1 г. Масты, сярэдняй школы № 2 г. Масты і іншыя.
У рамках форуму, які прайшоў у фармаце канвент-сесіі на платформе WebEx, адбылося пасяджэнне круглага стала «Супрацоўніцтва без межаў: эканамічныя і інфармацыйныя аспекты». На канферэнцыі працавалі пяць секцый. Гэта «Міжнародны бізнес і маркетынг», «Фінансы і бухгалтарскі ўлік», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Матэматычнае і інфармацыйнае забеспячэнне эканамічных сістэм» і «Першы крок у навуку (для навучэнцаў з устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі)» .
Арганізатары адзначаюць, што, дзякуючы сучасным тэхналогіям, адбылося абмеркаванне дакладаў падчас правядзення круглага стала. Гэта дазволіла студэнтам паспяхова апрабаваць вынікі сваіх даследаванняў у міжнародным навуковым асяроддзі.
З прывітальным словам выступіла дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая. Мадэратарамі круглага стала сталі загадчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Вольга Цэхан і дацэнт кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Наталля Грынь.
Акрамя таго, у рамках дыстанцыйнай навуковай сустрэчы прайшоў Online-квэст «Вялікая таямніца», арганізаваны студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» на чале са старшынёй Студэнцкага Навуковага Таварыства факультэта эканомікі і кіравання Віялетай Квецень. Па выніках удзелу пераможцы ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі факультэта эканомікі і кіравання. Імі сталі вучаніца 9 класа гімназіі №1 г. Масты Ганна Дзекевіч, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Гарачка і вучаніца 11 класа ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа аграгарадка Луцкаўляны" Вікторыя Мекека.
Усе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі сертыфікаты і дыпломы ў рамках работы па секцыях.
Мэтай навуковай канферэнцыі стала стымуляванне навукова-даследчай дзейнасці і папулярызацыя яе вынікаў, садзейнічанне навуковай камунікацыі прадстаўнікоў розных дысцыплін, а таксама ўцягванне патэнцыяльных абітурыентаў у навуковы дыялог.
Суарганізатарамі канферэнцыі выступілі партнёры ГрДУ імя Янкі Купалы ў галіне навуковага супрацоўніцтва - Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.Н. Гумілёва (Казахстан), Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Федзьковіча (Украіна), «Расійскі ўніверсітэт транспарту» (Расія), Тэхніка-гуманітарная акадэмія ў Бельска-Бялай (Польшча).