III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў Гродне з 8 па 9 кастрычніка. Адной з пляцовак яго правядзення будзе Купалаўскі ўніверсітэт.
Чакаецца, што на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўнімя Янкі Купалы ў вочным і дыстанцыйным фарматах пройдзе круглы стол «Беларусь-Украіна: гісторыя і сучаснасць», удзельнікамі якога стануць прадстаўнікі ўкраінскіх навучальных устаноў.
Асноўнымі мерапрыемствамі Форуму рэгіёнаў у Гродне стануць пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў дзяржаў, сустрэча кіраўнікоў рэгіёнаў Украіны і Беларусі, пройдзе пасяджэнне двухбаковага Кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва. У праграму таксама ўвойдуць тэматычныя мерапрыемствы і пасяджэння двухбаковых рабочых груп па лініі міністэрстваў і ведамстваў, універсальная выстава і кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадпрыемстваў дзвюх краін і канцэрт дружбы.
Форум ўяўляе сабой унікальную пляцоўку для пашырэння і ўмацавання прафесійных кантактаў паміж ўстановамі вышэйшай адукацыі, навукова-тэхналагічнымі і адукацыйнымі цэнтрамі Рэспублікі Беларусь і Украіны, міжнароднымі асацыяцыямі і аб'яднаннямі суайчыннікаў дзвюх краін, абмену перадавым вопытам паміж прадстаўнікамі акадэмічных і прафесійных колаў па актуальных пытаннях у сферы адукацыі і навукі, развіцця новых ініцыятыў і формаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Па пытаннях удзелу ў круглым стале «Беларусь-Украіна: гісторыя і сучаснасць» неабходна звяртацца ў ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (тэл/факс: + 375 17 399 63 73, +37517 395 79 40, +37517 395 79 41, +37517 200 90 37; e-mail: %20icecinf@gmail.com">icec@edu.by, icecinf@gmail.com; http://nihe.bsu.by/index.php/ru/centre-obr; www.studyin.edu.by).
Зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка круглага стала «Беларусь-Украіна: гісторыя і сучаснасць» можна па спасылцы.
Па матэрыялах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь