Купалаўскі ўніверсітэт у складзе беларускай каманды прадстаўляла студэнтка інжынерна-будаўнічага факультэта Валерыя Мікялевіч.
Спаборніцтвы сярод студэнцкіх атрадаў праходзілі ў Сочы з 20 па 23 красавіка. Зборная каманда беларускіх студэнцкіх атрадаў стала бронзавым прызёрам чэмпіянату ў намінацыі «Лепшая пляцоўка па ўзвядзенні сярод каманд студэнцкіх будаўнічых атрадаў» сярод 500 прафесійных работнікаў будаўнічай галіны з 5 краін.
Беларускую каманду прадстаўлялі 12 байцоў з будаўнічых студэнцкіх атрадаў краіны. Гэта прадстаўнікі пяці беларускіх універсітэтаў, у тым ліку і студэнтка 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Валерыя Мікялевіч. Беларуская каманда была створана Рэспубліканскім штабам студэнцкіх атрадаў на конкурснай аснове. Каб прыняць удзел у чэмпіянаце, рабяты прайшлі прафесійную падрыхтоўку, трэнінгі на камандаутварэнне і асобасны рост.
На працягу трох дзён на палях міжнароднага будаўнічага чэмпіянату ў Сочы адбыліся пленарныя пасяджэнні, круглыя сталы, панэльныя дыскусіі, накіраваныя на павышэнне прадукцыйнасці працы ў сферы прамысловага будаўніцтва. Арганізатарам чэмпіянату выступіла Міністэрства будаўніцтва Расіі і дзяржкарпарацыя «Расатам»
.
Па матэрыялах БелТА