Мерапрыемства адбылося на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ў анлайн фармаце.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава і Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 77 даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Кітая, Азербайджана, Італіі, Чэхіі, Польшчы, Пакістана, Злучаных Штатаў Амерыкі.
У рамках канферэнцыі была арганізавана работа пленарнай дыскусіі, 3 секцыйных дыскусій і ІІІ Міжнароднага навукова-практычнага круглага стала "Вывучэнне кітайскай мовы і культуры як фактар устойлівага развіцця рэгіёнаў Беларусі". Тэматыка навуковых дакладаў адрознівалася шырынёй, разнастайнасцю, міждысцыплінарнасцю і адлюстроўвала праблематыку лінгвістыкі, літаратуразнаўства, перакладазнаўства, кітаязнаўства, міжкультурнай камунікацыі, лінгвадыдактыкі.
Па выніках двухдзённай прадуктыўнай працы плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. II Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова. Камунікацыя. Культура” адбудзецца ў 2023 годзе.