Стыпендыя назначана прафесару ГрДУ імя Янкі Купалы, доктару фізіка-матэматычных навук Дзмітрыю Гузатаву.
Дзмітрый Гузатаў, прафесар кафедры агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта ўдастоены прэміі за ўстанаўленне заканамернасцяў спантаннага выпускання квантавых крыніц выпраменьвання, якія дазволілі выявіць умовы значнага ўзрастання хуткасцяў радыяцыйных пераходаў у атамах і малекулах, размешчаных паблізу паверхняў метаматэрыялаў, кіральных і металічных наначасціц, распрацоўку фізічных прынцыпаў функцыянавання высокачуллівых нанасэнсараў паказчыка праламлення, заснаваных на эфекце плазмоннага ўзмацнення люмінесцэнцыі з дапамогай металічных наначасціц, вызначэнне ўмоў праявы і фізічнае абгрунтаванне эфекту факусоўкі электрамагнітнага выпраменьвання кіральным метаматэрыялам з адмоўным паказчыкам праламлення.
Атрыманыя вынікі апублікаваны ў айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычнае значэнне пацверджана актам аб укараненні ў дзейнасць Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама двума актамі аб укараненні ў навучальны працэс.
Стыпендыі назначаюцца тэрмінам на адзін каляндарны год і выплачваюцца незалежна ад памеру заработнай платы. Памер стыпендый вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на падставе прапаноў Міжведамаснай камісіі па разглядзе кандыдатур для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным па выніках штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу.