На мінулым тыдні адбыліся пітчынгі ўдзельнікаў VIII адкрытага конкурсу студэнцкіх бізнес-ідэй інавацыйных стартапаў "ІнНаСтарт". Моладзь прэзентавала свае праекты экспертам, якія дапамаглі знайсці моцныя бакі распрацовак і падказалі, што можна палепшыць. Усе праекты падзелены па намінацыях.
Бізнэс інавацыя
Стартап-праекты, рэалізацыя якіх дасць магчымасць арганізаваць інавацыйную вытворчасць, забяспечыць якасны або колькасны рост вытворчасці, палепшыць бізнес-працэсы арганізацыі
Сацыяльная ініцыятыва
Некамерцыйныя/сацыяльныя стартап-праекты, рэалізацыя якіх не прадугледжвае атрыманне камерцыйнай выгады, але можа забяспечыць стварэнне карысных для грамадства ці асобных сацыяльных груп ініцыятываў.
Праект для ўніверсітэта
Інавацыйныя ініцыятывы ў рамках рэалізацыі стратэгіі апераджальнага развіцця ўніверсітэта па праектах: інавацыйна-ўспрымальны ўніверсітэт, універсітэт без межаў, смарт-універсітэт, універсітэт устойлівага развіцця, асобасна-арыентаваны ўніверсітэт.
Інавацыйныя IT-рашэнне для бізнесу
Прыкладанні для гаджэтаў, інфармацыйныя сістэмы, чат-боты і іншыя распрацоўкі, якія тычацца дадзенай сферы.
Футурыстычная ідэя
Стартап-праекты будучыні на аснове навуковых дасягненняў у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навук.
Экспертамі на пітчынгах сталі начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій і арганізатар конкурсу Алена Апякун, прадстаўнік ААТ «Белаграпрамбанк» партнёр Студыі праектаў і стартапаў Яўген Шаціла, дырэктар Абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Алег Шыраеў, кіраўнік Студыі праектаў і стартапаў Алена Разава, загадчык кафедры міжнароднага бізнесу Лі Чон Ку, намеснік дэкана факультэта псіхалогіі, эксперт Студыі праектаў і стартапаў Анатоль Балкуноў, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Валерый Ступакевіч, дацэнт кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Уладзімір Ляўшук.