Супрацоўнікі кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл правялі даследаванне членістаногіх фітафагаў, якія пашкоджваюць драўняна-хмызняковыя расліны ў дэкаратыўных, лясных і сельскагаспадарчых насаджэннях Гродзенска-Прадпалескага рэгіёна.
Усяго ўстаноўлена 119 відаў членістаногіх фітафагаў, якія адносяцца да 72 родаў і 25 сямействаў. Пяць відаў аказаліся інвазіўнымі, не характэрнымі для мясцовай фауны. Акрамя таго, зафіксавана прысутнасць 28 відаў, якія да гэтага не сустракаліся ў Гродзенска-Прадпалескім рэгіёне.
Атрыманыя дадзеныя могуць быць выкарыстаны для выяўлення патэнцыйных пагроз, звязаных з пранікненнем інвазіўных відаў у натыўныя супольнасці. Правядзенне энтома-фітапаталагічных абследаванняў драўняна-хмызняковых раслін дазволіць вызначыць разнастайнасць фітафагаў, якія актыўна размножваюцца на асноўных дэкаратыўных, лясных і сельскагаспадарчых раслінах, што можа прывесці да памяншэння іх дэкаратыўных і іншых карысных уласцівасцяў. Толькі пасля таго, як будзе ўстаноўлены відавы склад фітафагаў, можна прапанаваць адпаведныя меры па барацьбе з імі або прафілактыцы.
Дадзеная распрацоўка можа прымяняцца ў энтамалогіі, ландшафтнай архітэктуры і зялёным будаўніцтве, фітасанітарыі і каранціне раслін.