Учора, 19 чэрвеня, у Мінску адбыўся другі Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці. Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 400 чалавек: прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, парламента, грамадскіх аб'яднанняў, дзелавых і акадэмічных колаў, міжнародных арганізацый.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дублёры паслоў Мэт устойлівага развіцця №7 і №16 Рэспублікі Беларусь, студэнт 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі Мікіта Галаган і Артур Сахарчук, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта, дацэнт факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Крамлёва.
З прывітальным словам да маладзёжных актывістаў звярнулася кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна.
У рамках Форума прайшло пленарнае пасяджэнне высокага ўзроўню і панэльныя сесіі. Праца сесій была арганізавана з прыцягненнем мадэратараў (кіраўнікоў ключавых міністэрстваў), ключавых дакладчыкаў (прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнесу, навуковых колаў, грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, маладзёжных паслоў ЦУР, арганізацый сістэмы ААН), нацыянальных і міжнародных экспертаў.
На парадак дня абмеркавання былі вынесены наступныя пытанні: эфектыўнасць функцыянавання нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення ЦУР; ацэнка прагрэсу дасягнення ЦУР у Рэспубліцы Беларусь; падрыхтоўка Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года з улікам Парадаку дня - 2030 і дзяржаўных праграм на новы пяцігадовы цыкл; лакалізацыя ЦУР; уцягванне моладзі і шырокай грамадскасці ў працэс дасягнення ЦУР; узаемадзеянне з бізнесам і міжнароднымі партнёрамі ў галіне дасягнення ЦУР.
Сваімі ўражаннямі і атрыманым вопытам падзяліўся студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Артур Сахарчук:
– Мне было вельмі цікава стаць часткай настолькі маштабнага мерапрыемства. Сама атмасфера форуму прадугледжвала абмеркаванне сапраўды важных пытанняў, якія датычацца парадку дня-2030 у Рэспубліцы Беларусь. Такія мерапрыемствы чарговы раз паказваюць, што наша краіна гатова да супрацоўніцтва і партнёрства ў многіх сферах. Рэспубліка Беларусь заняла 30 месца са 166 краін па дасягненню Мэт устойлівага развіцця, гэта дастойны вынік, таму што мы ўзняліся адразу на 4 пазіцыі ў параўнанні з мінулым годам, – рэзюмаваў купалавец.
У рамках урачыстага закрыцця форуму адбылося ўручэнне падзяк удзельнікам за значны ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь.