Да ўдзелу запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы каледжаў, ліцэяў, школ, а таксама моладзь, якая працуе, да 31 года. Арганізатарам конкурсу выступае абласны камітэт ГА "БРСМ".
Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца пастановачныя сюжэтныя відэаролікі хронаметражам да 2 хвілін у фарматах MP4 або MOV. Конкурсныя работы павінны быць размешчаны ў сацыяльных сетках Instagram або ТikTok з хаштэгамі: "#ГродзеншчынаПомніць80гадоў" і "#ГродненшчынаБРСМ".
- Мы прапануем дзве намінацыі: "Лепшы відэаролік", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і "Лепшы плакат" на дзве тэмы: "Захаваем гісторыю для будучых пакаленняў", "Подзвігу жыць у стагоддзях!", - расказала другі сакратар абласнога камітэта БРСМ Наталля Станюкевіч.
Лепшыя работы будуць апублікаваны ў сацсетках абласнога камітэта ГА "БРСМ" і ў СМІ. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі 17 ліпеня.
З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце.