У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня моладзі і студэнцтва, студэнты Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы і маладыя спецыялісты наведалі Тэхнапарк Купалаўскага ўніверсітэта.
Мэта візіту заключалася ў азнаямленні з магчымасцямі Навукова-тэхналагічнага парка для развіцця ўласных навуковых і інавацыйных праектаў, а таксама бізнес-ідэй.
Экскурсію правёў дырэктар Тэхнапарка Аляксандр Васілевіч. Ён падрабязна распавёў аб наяўнай інфраструктуры, уключаючы офісныя і вытворчыя плошчы, якія можна арандаваць, а таксама аб спадарожных паслугах, такіх як юрыдычная і маркетынгавая падтрымка. Паводле слоў Аляксандра Яўгенавіча, цяпер 9 з 31 рэзідэнта тэхнапарку - гэта прадпрыемствы, створаныя супрацоўнікамі і студэнтамі універсітэта.
– Наш Тэхнапарк не тэхнічны, а тэхналагічны. Тут найперш важная тэхналогія, а яна павінна быць інавацыйнай. Мы ўвасабляем у жыццё самыя перадавыя ідэі і ствараем унікальныя прадукты, - адзначыў у час экскурсіі Аляксандр Васілевіч.
Экскурсія ў Тэхнапарк Купалаўскага ўніверсітэта дазволіла ўдзельнікам азнаёміцца з новымі магчымасцямі для рэалізацыі ўласных навуковых і інавацыйных праектаў, што пасадзейнічае далейшаму развіццю навукова-тэхналагічнага сектара ў Гродне.