Супрацоўнікі кафедры батанікі ГрДУ імя Янкі Купалы распрацавалі ўнікальны эколага-патрыятычны маршрут «Гродзенская крэпасць - таямніцы і адкрыццё».
Маршрут з'яўляецца унікальным у Беларусі напрамкам экатурызму. Ён не толькі дазваляе пашырыць эколага-батанічныя і гістарычныя веды, але і дапамагае ў фарміраванні экацэнтрычных каштоўнасцей.
Маршрут прадугледжвае наведванне фартоў часоў Першай сусветнай вайны, якія з'яўляюцца часткай адной з самых буйных крэпасцей у Беларусі. А таксама вывучэнне рэдкіх відаў імхоў і папараці!
Выяўлена звыш 90 відаў мохападобных, з якіх больш за 20% з'яўляюцца рэдкімі і ахоўнымі. Па выніках даследаванняў рэдкія віды мохападобных унесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь.
З 2019 года Гродзенская крэпасць стала помнікам прыроды мясцовага значэння.