Навучальны семінар прайшоў сёння, 24 верасня, і сабраў актыў грамадскіх аб'яднанняў, ідэалагічны актыў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гродзенская абласная аргструктура РДГА «Веды». Спікерам стаў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра паліталогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат палітычных навук, эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Маркевіч. Удзельнікі семінара гаварылі аб грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцях сучасных беларусаў. Дадзеная тэма асабліва актуальная зараз, калі інфармацыйная прастора перапоўнена, і далёка не ўсё нясе канструктыўныя ідэі. Выразныя арыенціры і апора на досвед мінулых пакаленняў і традыцыйныя каштоўнасці дазваляюць смела ісці наперад.
Падобныя семінары для РДГА «Веды» звыклая практыка. Бо мэтай аб'яднання з'яўляецца распаўсюджванне навуковых ведаў, узмацненне іх уплыву на развіццё інавацыйнага мыслення і сацыяльнай актыўнасці грамадзян, зацвярджэнне здаровага ладу жыцця, забеспячэнне стабільнасці і грамадзянскай згоды ў Рэспубліцы Беларусь. У апошнія гады арганізацыя яшчэ больш актыўна ўключылася ў дасягненне гэтай мэты і ў розныя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве.
Дарэчы, у студзені гэтага года старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» была пераабрана рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Пасаду першага намесніка зноў заняла Святлана Вараніца, а намеснікам быў абраны намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Гецэвіч.