Традыцыйны гарадскі конкурс «Лепшая песня пра Радзіме, пра Маці» запрашае прыняць удзел моладзь ва ўзросце да 28 гадоў. Заяўкі прымаюцца да 9 кастрычніка.
Удзельнікі пройдуць праз два этапы: адборачны тур і фінал. 14 кастрычніка журы выбера 15 найлепшых удзельнікаў сярод дасланых заявак. Затым пачнецца галасаванне гледачоў, дзе кожны зможа падтрымаць свайго фаварыта, галасуючы на анлайн-платформах газеты «Гродзенская праўда».
Фінал запланаваны на 18 кастрычніка і будзе праводзіцца напярэдадні Тыдня бацькоўскай любові. Па традыцыі акрамя журы і сваякоў канкурсантаў, на фінал запросяць асаблівых гасцей – мам загінуўшых салдат, моцных духам жанчын, якія страцілі сыноў, загінуўшых за Радзіму.
Усіх фіналістаў узнагародзяць дыпломамі, а пераможцы атрымаюць памятныя падарункі. Акрамя таго, цягам года іх будуць запрашаць для ўдзелу ў гарадскіх урачыстых мерапрыемствах.
Заяўкі на ўдзел і відэаматэрыялы выступлення падаюцца ў электронным выглядзе на электронны адрас у праўленне Гродзенскай гарадской арганізацыі «Гродзенчанка» на імя старшыні праўлення Луканскай Ірыны Эдуардаўны.