13 лютага для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей факультэтаў адбыўся навучальны семінар «Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх», арганізаваны сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце сумесна з упраўленнем унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
На сустрэчы выступілі намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Уляшка і старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Крупіца.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў распавялі пра формы і прыкметы гвалту ў дачыненні да непаўналетніх, асноўныя прычыны несвоечасовага звароту па дапамогу ахвяраў гвалту, пра віды злачынстваў сэксуальнага характару, а таксама пра спосабы супрацьдзеяння злачыннасці, звязанай з замахам на палавую свабоду непаўналетніх.
Студэнты ўніверсітэта змаглі прыняць удзел у мерапрыемстве не толькі аўдыторна, але і ў рэжыме анлайн.