17 сакавіка Міністэрствам адукацыі былі падведзены вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў.
Усяго на XXXI Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў было адпраўлена 95 навуковых прац студэнтаў, магістрантаў і выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з якіх 80 прац былі адзначаны дыпломамі: 23 працы – дыпломамі I катэгорыі, 33 працы – дыпломамі II катэгорыі і 24 працы – дыпломамі III катэгорыі.
Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў праводзіцца ў два этапы. На першым універсітэцкім этапе вылучаныя на студэнцкіх канферэнцыях навуковыя працы разглядаюцца камісіямі ўніверсітэтаў. На другім рэспубліканскім этапе навуковыя работы паступаюць для разгляду конкурснымі камісіямі ў адпаведныя навуковыя секцыі, пералік якіх штогод зацвярджаецца загадам Міністра адукацыі аб правядзенні конкурсу.