Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у Рэспубліканскім ваенна-патрыятычным конкурсе "Я б у армію пайшла", прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты конкурс не толькі ўмацоўвае патрыятычны дух моладзі, але і дае магчымасць глыбей усвядоміць значнасць гераізму нашых продкаў. Удзельніцы падрыхтавалі творчыя нумары, у якіх адлюстравалі мужнасць і стойкасць салдат, якія баранілі нашу Радзіму.
У Віцебску, на базе 103-й гвардзейскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады, прайшло мерапрыемства, якое аб'яднала некалькі напрамкаў. Удзельніцы прадэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку ў ваенна-прыкладным мнагабор'і «Сіла. Спрыт. Хуткасць». Таксама яны прынялі ўдзел у творчым конкурсе "Мы спадчыннікі Вялікай Перамогі", які адбыўся ў Віцебскай абласной філармоніі. Акрамя таго, у рамках мерапрыемства была праведзена навучальная трывога па хімічнай абароне.
Другі конкурсны дзень прайшоў на пляцоўках Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Журы правяралі інтэлектуальныя спазнанні, спартовы спрыт, трапнасць у стральбе. Таксама ўдзельніцам трэба было прыгатаваць салдацкую кашу і паказаць выявы ваеннай эпохі.
Удзел у конкурсе стаў каштоўным і цікавым вопытам для купалаўцаў.