1 мая ў сталічным Парку Перамогі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў сферы працы. Лаўрэатам прэміі ФПБ 2025 года ў галіне працы стаў Яўген Аўчыннікаў, прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў інжынернага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У гэтай знакавай падзеі прыняў удзел старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, які адзначыў важнасць прафесійных дасягненняў і ўкладу кожнага работніка ў развіццё краіны. Юрый Аляксеевіч падзякаваў усім удзельнікам за іх працу і адданасць справе, падкрэсліўшы, што менавіта дзякуючы намаганням кожнага беларуса магчыма далейшае развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Беларусі.
Гэтае высокае прызнанне стала вынікам значнага ўкладу Яўгена Аўчыннікава ў развіццё якасных стандартаў у інжынернай вобласці. Віншуем Яўгена Вітальевіча з заслужанай узнагародай! Гэта падзея падкрэслівае высокі ўзровень прафесіяналізму і адказнасці выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама іх імкненне да пастаяннага развіцця і ўдасканалення.
