Згодна з зацверджаным планам мэтавага набору Купалаўскі ўніверсітэт набірае на першы курс 144 абітурыенты на 29 спецыяльнасцей, якія не адносяцца да профілю «Педагогіка». У 2024 годзе было выдзелена 136 месцаў па 24 спецыяльнасцях. Найбольшая колькасць месцаў заяўлена па спецыяльнасцях "Правазнаўства" - 19 месцаў, "Мытная справа" - 18 месцаў, "Гісторыя" - 14 месцаў, "Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў" - 12 месцаў, "Псіхалогія" - 8 месцаў.
Заяўкі на падрыхтоўку спецыялістаў па мэтавым дагаворы ў 2025 годзе ў Купалаўскім універсітэце падалі 38 заказчыкаў кадраў: Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама, Галоўнае фінансавае ўпраўленне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, ДУ “Гродзенскі раённы міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў”, ДУ “Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія”, ДУ “Рэдакцыя газеты “Бярэзiнская панарама”, ДУ “Рэдакцыя рэгіянальнай газеты “Перспектыва”, Гуманітарны каледж установы адукацыі “Гродненский дзяржаўны адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска», Дэпартамент крымінальнай разведкі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «СМУ № 7 г. Ліда», Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кастрычніцкім раёне г. Гродна, ААТ «Аўтобусны парк г. Гродна», ААТ «Белкард», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гроднапрамбуд», ААТ «Шклозавод «Нёман», ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19», ТАА «ВЛАДЭ Лагістык», ТАА «Кіндам Лагістык», ТАА «ОЙКАДОМАС», ТАА «СэрвісПрамПак», ТАА «Друкарня Спектр» РУП «Тыпаграфія Спектр», Радыётэлецэнтр "Тэлерадыёкампанія "Гродна", РУП "Гроднаэнерга", Сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства "АзотСэрвіс", СТАА "ЗОВ-Пліта", Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Тытунь", УП "Інстытут Гроднаграмадзянпраект", ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", УА "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня", Прыватнае прадпрыемства "Імперыя дэвайсаў", ПГУП "Транс-Лайф", Дзяржаўны мытны камітэт.
На сайце «Абітурыент-2025» abit.by у раздзеле «Мэтавы прыём» прадстаўлены план мэтавага набору з указаннем кантактаў працадаўцаў, да якіх можна звярнуцца і заключыць мэтавую дамову на навучанне.
Для абітурыентаў, якія паступаюць у Купалаўскі ўніверсітэт для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, устанаўліваюцца наступныя тэрміны прыёмнай кампаніі: падача дакументаў (акрамя выпускнікоў профільных класаў (груп)) – з 27 чэрвеня па 2 ліпеня; падача дакументаў выпускнікамі профільных класаў (груп) - з 27 па 28 чэрвеня; правядзенне субяседвання для выпускнікоў профільных класаў (груп) - 30 чэрвеня; правядзенне ўступных экзаменаў (акрамя выпускнікоў профільных класаў (груп)) - з 4 па 10 ліпеня (у адпаведнасці з раскладам); залічэнне - 12 ліпеня.
Для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі абітурыент падае ў прыёмную камісію пакет дакументаў: дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй (у 3-х экзэмплярах), медыцынскую даведку аб стане здароўя, рэкамендацыю педагагічнага савета ўстановы адукацыі, які скончыў абітурыент або з апошняга месца працы. адукацыі - для абітурыентаў, якія атрымалі адукацыю ў 2025 годзе, дакументы аб ільготах (пры іх наяўнасці), арыгінал дакумента аб адукацыі, 4 фатаграфіі памерам 3x4 см, канверт маркіраваны просты (для перасылкі простай пісьмовай карэспандэнцыі ў межах Рэспублікі Беларусь).
Субяседванне для выпускнікоў профільных класаў (груп) адбудзецца 30 чэрвеня. З 4 па 10 ліпеня згодна з раскладам пройдуць уступныя экзамены ў вуснай ці практычнай форме па першым профільным прадмеце спецыяльнасці для астатніх мэтавікоў. Выпрабаванне ў вуснай форме будзе праходзіць па наступнай схеме: абітурыент цягне білет, запісвае адказ на лісце адказу і адказвае экзаменацыйнай камісіі. Экзамен запісваецца на відэа на выпадак узнікнення спрэчных пытанняў. Адзнака за ўступны экзамен выстаўляецца па 10-бальнай сістэме, пасля чаго пераводзіцца ў 100-бальную. Атрыманы вынік падсумоўваецца з сярэднім балам атэстата.
З пытаннямі да ўступных экзаменаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі можна азнаёміцца на сайце "Абітурыент-2025" (abit.by) у раздзеле "Уступныя экзамены і кансультацыі". Залічэнне на "мэтавыя" спецыяльнасці ў Купалаўскім універсітэце адбудзецца 12 ліпеня. Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, могуць удзельнічаць у конкурсе на агульных падставах.
Па ўсіх пытаннях паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна звярнуцца на гарачую лінію: 8 (0152) 67-01-01 у буднія дні з 9:00 да 17:00, а таксама задаць пытанні ў Лічбавым кабінеце абітурыента.(abit.by).