У тэлеперадачы прынялі ўдзел Дзмітрый Копаць, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення інжынернага факультэта, Дыяна Зубік, магістр юрыдычных навук, старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, і Дзіяна Калеснік, магістр філалагічных навук, выкладчык-стажор кафедры замежных моў філалагічнага факультэта.
Асноўным пытаннем праграмы стаў шлях у навуку і выкладанне. Удзельнікі падзяліліся досведам напісання дысертацыі, якім чынам яны прыйшлі да тэм сваіх даследаванняў і як сумяшчаюць працу і навуковую дзейнасць. Таксама маладыя вучоныя расказалі пра свае спосабы пазбегнуць выгарання і пра тое, дзе яны чэрпаюць натхненне для навуковай дзейнасці. Увагу надалі і пытанням выкарыстання студэнтамі і самімі ўдзельнікамі штучнага інтэлекту, прагучалі адказы на пытанне пра самае складанае і самае прыемнае ў рабоце вучонага і выкладчыка. Таксама маладыя навукоўцы падзяліся разважаннямі аб тым, кім бы яны сталі, калі б не пайшлі ў навуку і што для іх значыць быць маладым вучоным.
Завяршылася гутарка цёплымі пажаданнямі маладым даследнікам верыць у сябе, не здавацца і не баяцца рызыкаваць.
Запрашаем паглядзець поўны выпуск праграмы па спасылцы.