2-3 верасня ў Віцебску праходзіць ІІІ Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум, тэмай якога стала «Беларусь – Узбекістан: супрацоўніцтва як фактар устойлівага развіцця». Прадстаўніцы бізнэсу, эксперты і лідары меркаванняў сустракаюцца з мэтай абмяняцца досведам і ўмацаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Сёння, 2 верасня, у рамках мерапрыемства праходзіць вялікая дзелавая праграма - пасяджэнне сямі секцый. Тэмы ўзнімаюцца розныя: ад прамысловасці да ролі мясцовага самакіравання ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.
Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка стала слухачом секцыі «Беларусь – Узбекістан: двухбаковае супрацоўніцтва ў сацыяльна-эканамічнай сферы (задачы і перспектывы)». У межах секцыі ўдзельнікі абмяркоўвалі ключавыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Мадэратарамі секцыі выступілі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец і намеснік старшыні Камітэта Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан па пытаннях навукі, адукацыі і аховы здароўя Арал Атаніязава.
Апроч навуковай праграмы для ўдзельнікаў Форума сёння запланаваны канцэрт.
3 верасня пройдзе пленарнае пасяджэнне жаночага бізнес-форуму «Беларусь – Узбекістан: супрацоўніцтва як фактар устойлівага развіцця».
Таксама ў рамках мерапрыемства праходзіць выстава дасягненняў народнай гаспадаркі Беларусі і Узбекістана.
Арганізатарамі Форума выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Сенат Олій Мажліс Рэспублікі Узбекістан.
