Турнір у Купалаўскім універсітэце дае студэнтам магчымасць бліснуць не толькі спартыўнымі дасягненнямі, але і ведамі.
11 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пануе асаблівая атмасфера. Пасля дня фізічных нагрузак настаў час для інтэлектуальных баталій. 14 каманд прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Знаўцы горада Гродна». Таксама ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды аб Вялікай Айчыннай вайне ў конкурсе "Гісторыя і культура Беларусі" і прынялі ўдзел у дэбатах, дзе прыводзілі свае аргументы на наступныя тэмы - увядзенне смяротнай кары для жанчын і надзяленне органаў маладзёжнага парламентарызму заканадаўчай ініцыятывай, аналізуючы складаныя сацыяльныя і прававыя аспекты.
Кожная каманда імкнулася паказаць не толькі свае веды, але і ўменне працаваць у камандзе, набліжаючыся да запаветнай перамогі.
Нагадаем, 12 верасня на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга адбудзецца ўрачыстае закрыццё турніру «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня».