Мерапрыемства адбылося 11 верасня і дало магчымасць студэнтам-першакурснікам выбраць упадабаны творчы калектыў.
На сцэне бліскалі лепшыя калектывы ўніверсітэта, пакарыўшы гледачоў сваім талентам і артыстызмам. Праграма канцэрта была разнастайнай і насычанай. Гледачы назіралі за выступленнямі студыі эстрадных спеваў «Унісон», харэаграфічнага калектыву «ВІАР», клубам інтэлектуальных гульняў «Эрудыт», групы барабаншчыц «Пачуццё рытму», агульнаўніверсітэцкім хорам і іншымі калектывамі.
Кожны нумар быў напоўнены энергіяй і любоўю да мастацтва. Канцэрт прайшоў на адным дыханні, пакінуўшы незабыўныя ўражанні ў гледачоў.
Пасля заканчэння канцэрта ў студэнтаў была магчымасць запісацца ва ўпадабанае аб'яднанне, каб раскрыць свой творчы патэнцыял і стаць актыўнай часткай вялікай і дружнай сям'і Купалаўскага ўніверсітэта.