З 4 па 11 кастрычніка ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» факультэт матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымаў прафесара Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта (КНР), кандыдата навук па спецыяльнасці «Матэматыка», прафесара Школы камп'ютарных навук і інжынерыі Жэнь Чжылэя.
У рамках візіту прафесар прачытаў студэнтам 2-3 курсы спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» лекцыі па дысцыплінах «Сістэмнае праграмаванне» і «Канструяванне праграмнага забеспячэння». Лекцыі ахапілі поўны цыкл сучаснай распрацоўкі праграмнага забеспячэння з акцэнтам на аўтаматызацыю і выкарыстанне інструментаў штучнага інтэлекту. Студэнты паглыбіліся ў такія вядучыя вобласці праграмнай інжынерыі як інжынерыю на аснове пошуку (SBSE) і аналізу дадзеных з рэпазітароў (MSR) і прымяненне вялікіх моўных мадэляў (LLM) для дапамогі праграмістам. На практычных занятках Жэнь Чжылэй паказаў, як гэтыя метады выкарыстоўваюцца для аўтаматычнага пошуку і выпраўленні памылак у кампілятарах і сістэмах зборкі.
Для прафесарска-выкладчыцкага складу прафесар правёў навуковы семінар, на якім расказаў аб сваіх даследаваннях у галіне распрацоўкі аўтаматызаваных метадаў выяўлення памылак у кампілятарах - самых фундаментальных інструментах распрацоўкі. Таксама ён падзяліўся вынікамі даследаванняў па распрацоўцы метадаў аўтаматызаванага тэсціравання сімулятара робатаў Gazebo – фундаментальнай прылады ў робататэхніцы.
Таксама ў рамках сустрэчы адбыўся круглы стол «Навуковыя даследаванні і праекты школы кампутарных навук і інжынерыі Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта», у якім прыняў удзел прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Прайшлі сустрэчы прафесара з прадстаўнікамі Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі, начальнікам навукова-даследчай часткі Антонам Глазевым і начальнікам Цэнтра трансферу тэхналогій Аленай Апякун. На сустрэчах абмяркоўваліся магчымасці супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі, а таксама варыянты фінансавання праектаў беларуска-кітайскіх навуковых калектываў.
Асобная сустрэча была арганізавана для студэнтаў з Кітая, якія навучаюцца ў Купалаўскім універсітэце па эксперыментальнай праграме навучання па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Яны абмеркавалі з прафесарам тэматыку сваіх дыпломных работ і атрымалі кансультацыі па дыпломным праектаванні.
Вынікам візіту сталі дамоўленасці аб падтрыманні ўзаемадзеяння са Школай камп'ютарных навук і інжынерыі Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта, пошуку агульных навуковых інтарэсаў і зацікаўленых у актыўным навуковым супрацоўніцтве.