17 17 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся прыём дакументаў на атрыманне агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Да канца шостага дня працы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 2946 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі - 2091, на завочную - 110, на завочную скарочаную - 714. Звыш лічбаў прыёму пададзена 14 заяў, ад замежных грамадзян па міжнародных дагаворах і грантах - 3, для атрымання другой вышэйшай - 14.