Карына Місцюк, студэнтка 4-га курса спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама старшыня Студэнцкай рады ўніверсітэта, выступіла ў якасці спікера ў ДАЛ «Юнацтва». Дыялог быў арганізаваны ў рамках праекта «Сустрэча на ўсе 100!», прымеркаванага да Года беларускай жанчыны.