Маштабнае свята ў горадзе пачалося раніцай з акцыі "Беларусь памятае", прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы ў парку Жылібера. Па вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Дзяржынскага стройнай калонай прайшлі праўнукі пераможцаў, а на плошчы Тызенгаўза гродзенцаў чакаў плац-канцэрт курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і ўрачысты вальс, у якім закружыліся і купалаўцы. На плошчы Леніна адбыўся мітынг, а потым тут на працягу ўсяго дня праходзіў канцэрт.