Форум прайшоў на базе Нацыянальнай бібліятэкі, удзел у ім прынялі вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, а таксама вучоныя і журналісты. Форум закліканы садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва краін у справе захавання агульнай гісторыі і культурных каштоўнасцей. Асобная ўвага была ўдзелена асветніцкай рабоце з моладдзю.