Прадастаўленне ў арэнду офіснага, навукова-даследчага і вытворча-тэхналагічнага абсталявання, памяшканняў рознага функцыянальнага прызначэння; Аказанне кансультацыйных паслуг у сферах бізнес-планавання, прадпрымальніцкай і інавацыйнай дзейнасці, кіравання і камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці, распрацоўкі і рэалізацыі комплексу маркетынгу; Распрацоўка бізнес-планаў інвестыцыйных (інавацыйных) праектаў, а таксама бізнес-планаў развіцця прадпрыемства; Правядзенне ацэнкі навукова-тэхнічнага ўзроўню і эфектыўнасці інавацыйных праектаў; Пошук крыніц фінансавання і садзейнічанне прыцягненню фінансавання на ўсіх этапах рэалізацыі праекта; Пошук і падбор персаналу; Правядзенне маркетынгавых і патэнтных даследаванняў; Садзейнічанне падрыхтоўцы заявачных дакументаў на аб'екты права прамысловай уласнасці, суправаджэнне працэдур патэнтавання; Суправаджэнне дагавораў (здзелак) па выкарыстанні, у тым ліку па уступцы і перадачы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці; Арганізацыя і правядзенне навукова-тэхнічных мерапрыемстваў (выстаў, кірмашоў, семінараў, канферэнцый, кааперацыйных біржаў і інш.); Распрацоўка і выданне навукова-даследчых, вучэбна-метадычных матэрыялаў, інфармацыйнае забеспячэнне навукова-інавацыйнай дзейнасці.