ПАТРАБАВАННІ да рэзідэнтаў тэхнапарку:
- Рэзідэнтам тэхнапарку можа быць толькі юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік;
- Рэзідэнт тэхнапарку павінен ажыццяўляць інавацыйную дзейнасць, г.зн. дзейнасць, якая забяспечвае стварэнне і рэалізацыю інавацый;
- Сярэдняя колькасць работнікаў прадпрыемства-рэзідэнта не можа перавышаць 100 чалавек.
Для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта тэхнапарку неабходна прадаставіць наступныя дакументы:
- Заяву аб прадастаўленні статусу рэзідэнта навукова-тэхналагічнага парку;
- Звесткі аб сярэдняспісачнай колькасці работнікаў;
- Кароткае апісанне прадпрыемства;
- Копіі ўстаноўчых дакументаў: статут прадпрыемства, устаноўчы дагавор (калі маецца), пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы;
Ваша заяўка аб рэгістрацыі заяўніка ў якасці рэзідэнта разглядаецца на Савеце Тэхнапарка
Пасля станоўчага рашэння выдаецца пасведчанне рэзідэнта навукова- тэхналагічнага парку і заключаецца дагавор арэнды нерухомай маёмасці і дагавор на ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці. З моманту заключэння дагавора арэнды для Вас пачынаецца дзеянне падатковых ільгот.
Падрабязную кансультацыю Вы зможаце атрымаць па тэлефоне:
+375 152 55-62-50, моб.: +375 29 666-57-08
Е-mail: technopark@grsu.by
або звярнуцца асабіста г. Гродна, вул. Гаспадарчая, 21а