6 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя на тэму «Судовыя акты ў цывілістычным судаводстве: праблемы тэорыі, заканадаўствы і судовай практыкі». У канферэнцыі прыняў удзел Барыс Балахонаў, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат юрыдычных навук.
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца кансалідацыя навуковай і практычнай супольнасці для распрацоўкі канструктыўных падыходаў па ўдасканаленні цывілістычнага працэсуальнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі. Сярод удзельнікаў маштабнага навуковага форуму – вучоныя, суддзі і практычныя юрысты, а таксама аспіранты, магістранты і студэнты. Мерапрыемства праходзіла на базе Арбітражнага суда і было арганізавана Паўночна-Заходнім філіялам Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта правасуддзя імя У.М. Лебедзева.
Барыс Балахонаў выступіў з дакладам «Апеляцыя ў цывілістычным працэсе Рэспублікі Беларусь: некаторыя праблемы уніфікацыі судовых актаў», у якім адлюстраваны перспектывы і праблемныя аспекты перагляду судовых пастаноў, якія не ўступілі ў законную сілу, у кантэксце уніфікацыі грамадзянскага і гаспадарчага працэсаў, а таксама ўтварэнне Апеляцыйнага Эканамічнага суда.
Удзел у канферэнцыі стаў выдатнай магчымасцю для абмену вопытам і абмеркавання актуальных пытанняў судовай практыкі як у Расіі, так і ў Беларусі.