Студэнты і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюцца прыняць удзел ва ўніверсітэцкім этапе Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!"
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць грамадзяне дзяржаў - удзельніц Пагаднення аб утварэнні Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі, а таксама прадстаўнікі іншых краін ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў. Прымаюцца як індывідуальныя работы, так і праекты творчых калектываў.
Конкурс уключае тры намінацыі, якія дазваляюць раскрыць свой патэнцыял у розных фарматах:
- "Лепшы плакат". Удзельнікі могуць прадставіць плакаты, выкананыя графічным спосабам з выкарыстаннем планшэтаў, стілусаў або камп'ютарных праграм, у тым ліку тэхналогіі штучнага інтэлекту.
- "Лепшы малюнак". Гэтая намінацыя для тых, хто аддае перавагу традыцыйным метадам малявання, выкарыстоўваючы алоўкі, фламастары, крэйды, фарбы, скетчмаркеры, сэпія, сангіна, вугаль і туш.
- "Лепшы відэаролік". У дадзенай намінацыі ўдзельнікам даецца выдатная магчымасць выказаць свой пункт гледжання і прадэманстраваць грамадзянскую пазіцыю праз дынамічны і запамінальны відэакантэнт у фармаце mp4 і працягласцю не больш за 120 секунд.
Заяўкі прымаюцца да 5 верасня на адрас электроннай пошты csi@grsu.by.
Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна даведацца ў Палажанні або ва ўпраўленні па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы (вул. Ажэшкі, 22, каб. 308), тэл. 39 72 09 (+375 29 2789585).
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, Генеральная пракуратура Рэспублікі Арменія, Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, Генеральная пракуратура Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.