4 верасня ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол «Малады спецыяліст – 2025». Сёлета ва ўніверсітэт прыбылі на працу 42 маладыя спецыялісты. З іх: з вышэйшай адукацыяй I ступені – 15 чалавек, з вышэйшай адукацыяй II ступені – 22 спецыялісты, з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй – 5 чалавек. Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за 30 маладых спецыялістаў Купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках круглага стала новаспечаныя работнікі сустрэліся з адміністрацыяй універсітэта. Мерапрыемства адкрыла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна пажадала маладым спецыялістам, каб універсітэт стаў для іх месцам, якое выявіць, раскрые і рэалізуе іх патэнцыял, а таксама адзначыла, што разам з маладымі супрацоўнікамі ўніверсітэт стане яшчэ больш вядомым і канкурэнтаздольным.
Падчас дыялогу ўдзельнікі змаглі задаць пытанні і падзяліцца меркаваннямі аб працэсе адаптацыі і неабходных навыках для маладых спецыялістаў. Гэта стварыла дружалюбную атмасферу для абмеркавання ідэй па паляпшэнні праграм навучання і падтрымкі новых супрацоўнікаў.
– Сёння вельмі важна, каб маладыя спецыялісты, якія прыйшлі на працу, апынуліся ў спрыяльнай атмасферы, для таго, каб яны маглі працягваць сваю працу. Нашай важнай задачай з'яўляецца адаптацыя і стварэнне камфортных умоў працы. Для гэтага працуе шмат службаў ва ўніверсітэце: пачынаючы ад рэктара і заканчваючы Саветам маладых спецыялістаў. Для маладых спецыялістаў мы таксама праводзім вялікую колькасць трэнінгаў і інтэлектуальных гульняў, для таго, каб яны паспяхова адаптаваліся да сваёй працы, – расказала старшыня Савета маладых спецыялістаў Алена Антончык.
У Купалаўскім універсітэце Калектыўным дагаворам прадугледжаны меры падтрымкі маладых спецыялістаў, сярод якіх прадастаўленне жылля маючым патрэбу спецыялістам, прэміравання, гранты рэктара для выканання навукова-даследчых работ у рамках падрыхтоўкі і абароны дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата навук і многае іншае.