Да ўдзелу ў ІІ міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі "Маладзёжная палітыка і выхаванне ў сучасных умовах" запрашаюцца работнікі ў галіне рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы, студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя Рэспублікі Беларусь і краін СНД. Мерапрыемства пройдзе 27-28 лістапада.
Праблемным полем канферэнцыі стане шырокі спектр ідэалагічных, педагагічных, псіхалагічных, філасофскіх, сацыялагічных і метадалагічных аспектаў. Удзельнікі абмяркуюць інфармацыйнае ўздзеянне на моладзь, вывучэнне сацыялагічнага партрэта сучаснай моладзі і падыходаў да яе выхавання. Мэта канферэнцыі - арганізаваць дыялог паміж вучонымі і экспертамі для абмеркавання актуальных праблем рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і выхавання падрастаючага пакалення.
У рамках мерапрыемства пройдуць пасяджэнні чатырох секцый: «Моладзь у інфармацыйным свеце: сучасныя рэаліі і выклікі»; «Светапоглядныя асновы выхавання моладзі»; «Сучасная моладзь: сацыялагічны партрэт і падыходы да выхавання» і «Моладзь як суб'ект сацыяльнага ўзаемадзеяння: праблемы і перспектывы».
Для ўдзелу ў канферэнцыі да 26 верасня неабходна запоўніць заяўку, указаўшы асабістыя звесткі і кантактныя дадзеныя, фармат удзелу, секцыю, дзе плануецца ўдзел, і прымацаваць файлы з тэзісамі артыкула і вынікамі праверкі тэксту на ступень унікальнасці праз сістэму «Антыплагіят».
Па выніках канферэнцыі плануецца выхад электроннай версіі зборніка, які будзе дэпанаваны і размешчаны на сайце ўніверсітэта і ў РІНЦ.
Падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі і афармленні навуковай працы можна знайсці па спасылцы.