У рамках урачыстага збору ўшаноўвалі купалаўцаў, якія дасягнулі вышынь у сваёй прафесійнай дзейнасці. Таксама было сказана нямала цёплых слоў у адрас Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У рамках мерапрыемства Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец зачытаў і перадаў прывітальны адрас ад Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў былі ўзнагароджаны Святлана Ганчар, дэкан філалагічнага факультэта; Аляксандр Васілевіч, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навучальна-навукова-вытворчы цэнтр «Тэхналаб»; Алена Ясюкевіч, намесніца дэкана філалагічнага факультэта.
Падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны Жанна Дзяшко, вядучы спецыяліст Службы бяспекі; Рыма Ключко, загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі; Святлана Мардзечка, загадчык музея гісторыі развіцця ўніверсітэта.
Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» былі ўзнагароджаны Аксана Котава, начальнік упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце; Валянціна Навойчык, дацэнт кафедры спартыўных гульняў; Людміла Чарнілоўская, дэкан факультэта мастацтваў і дызайну.
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Іна Бябко, начальнік планава-эканамічнага аддзела; Алена Белакоз, начальнік цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі; Андрэй Буць, дырэктар Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы; Аляксандр Жукевіч, намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра; Аляксандр Карэўскі, першы прарэктар; Марына Калацэй, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення; Алена Лівак, дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі; Аркадзь Мароз, прафесар кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве.
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Авак Вартанян, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта; Сяргей Васільеў, дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі; Алена Канцэал, дырэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў; Аляксандр Кулікоў, намеснік начальніка цэнтра развіцця кар'еры; Вольга Мінава, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі; Вольга Мітрафанава, дэкан факультэта псіхалогіі; Святлана Чаплінская, намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтра.
Быў даведзены Загад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь аб узнагароджанні каштоўным падарункам і юбілейным медалём рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыну Кітурку.
Быў даведзены Загад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь аб узнагароджанні каштоўнымі падарункамі і юбілейнымі медалямі прарэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі Лявонція Паўлава і прарэктара Мікалая Войткі.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую плённую работу, дасягнутыя поспехі ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны Вячаслаў Кулакоўскі, начальнік аддзела закупак; Эдмунд Ярмусік, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.
Падзячным лістом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу па распрацоўцы і развіццю аўтаматызаваных сістэм кіравання для ўстаноў адукацыі, высокі прафесіяналізм, творчы падыход і эфектыўнае выкананне службовых абавязкаў была ўзнагароджана Наталля Драгун, вядучы інжынер-праграміст інфармацыйна-аналітычнага цэнтра.
Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую работу ў сістэме адукацыі, асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў быў узнагароджаны Віктар Карпінскі, дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхолагі.
Падзячным лістом старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую работу, добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, асабісты ўклад у павышэнне якасці вышэйшай адукацыі ва ўніверсітэце была ўзнагароджана Ларыса Чаркас, дацэнт кафедры архітэктуры і будаўніцтва.
Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў за шматгадовую навукова-педагагічную, вучэбна-метадычную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў была ўзнагароджана Ларыса Цыганкова, дацэнт кафедры сацыялогіі; Ала Мустафаева, намеснік начальніка планава-эканамічнага аддзела.