На базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбудзецца Рэспубліканскі маладзёжны патрыятычны форум «Цытадэль памяці: Рэха вайны. Захаваем памяць разам». Купалаўцы запрашаюцца прыняць удзел у форуме, які праводзіцца з 17 сакавіка па 22 чэрвеня.
Рэспубліканскі маладзёжны патрыятычны форум «Цытадэль памяці: Рэха вайны. Захаваем памяць разам» уключае ў сябе некалькі этапаў. Падрыхтоўчы (завочны) этап пройдзе з 17 сакавіка па 25 мая. Этап праводзіцца ва ўстановах адукацыі і прадугледжвае работу з праектамі, падрыхтоўку і адпраўку конкурсных работ на адборачны этап у адпаведнасці з патрабаваннямі. З 1 па 10 чэрвеня адбудзецца адборачны (завочны) этап. Фінальны (вочны) этап пройдзе ў перыяд з 19 па 22 чэрвеня.
Для ўдзелу ў форуме ўстановам адукацыі неабходна да 25 мая прайсці рэгістрацыю па спасылцы і адправіць конкурсную работу, падрыхтаваную ў адпаведнасці з патрабаваннямі для ўдзелу ў адборачным этапе, на адрас электроннай пошты citadel@bstu.by.
У перыяд удзелу ў фінальным этапе конкурсу харчаванне і пражыванне навучэнцаў ажыццяўляецца за кошт рэспубліканскага бюджэту, а харчаванне і пражыванне суправаджаючых асоб аплачваюць арганізацыі, якія накіроўваюць, у тым ліку расходы на праезд навучэнцаў і суправаджаючых асоб у Брэст і назад.
Кантактная асоба - Буднік Дзяніс Віктаравіч, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ўстановы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт", тэл.: 8 0162 25 14 16.
ПАДРАБЯЗНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ТУТ.