6 мая выкладчыкі і студэнты педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у педагогіядзе "Дыялог вопыту і маладосці, навукі і практыкі" для навучэнцаў і настаўнікаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Мерапрыемства праходзіла на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
На прафарыентацыйнай пляцоўцы "З экзаменамі і без экзаменаў: як стаць студэнтам педагагічнага факультэта?" дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Аксана Валюк і старшы выкладчык Анастасія Палуян пазнаёмілі навучэнцаў класаў педагагічнай накіраванасці са спецыяльнасцямі факультэта і расказалі аб правілах паступлення ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Працягнулася мерапрыемства займальнай гульнёй па педагогіцы, якую правяла старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльнай працы Ларыса Альшэўская разам са студэнтамі спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя". Гэты фармат дазволіў удзельнікам лепш зразумець асаблівасці прафесіі.
Студэнты спецыяльнасцяў «Дашкольная адукацыя» і «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» таксама актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, пазнаёміўшы будучых абітурыентаў з разнастайнымі дыдактычнымі дапаможнікамі і прадэманстраваўшы працу ў нестандартных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
"Педагагіяда-2025" стала яркай платформай для абмену вопытам і натхнення сярод будучых педагогаў, спрыяючы фарміраванню цікавасці да прафесіі.