У Магілёве завяршыліся два дні выпрабаванняў у рамках рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх сем'яў "Шчаслівыя разам". У гэтым годзе конкурс сабраў сем сем'яў з розных ВНУ Беларусі, уключаючы сям'ю Віялеты Гук, студэнткі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Сямейныя пары праходзілі розныя творчыя спаборніцтвы, паказваючы сваю згуртаванасць, знаходлівасць і крэатыўнасць.
Сям'я Віялеты і Аляксандра Гук прыняла ўдзел у займальных мерапрыемствах, такіх як купля прадуктаў на пэўную суму, сумеснае прыгатаванне вячэры і сервіроўка святочнага стала. Упершыню ў гісторыі конкурсу для рабят была падрыхтавана медыцынская квэст-гульня на базе Магілёўскай дзіцячай паліклінікі №4, а таксама тэматычнае ток-шоу і выраб ключніц.
Сёння, 16 мая, стануць вядомы імёны пераможцаў. Арганізатары ўпэўнены, што кожны ўдзельнік ужо атрымаў шмат станоўчых эмоцый і новых уражанняў ад экскурсій і знаёмства з культурай Магілёва.
Акрамя таго, у рамках конкурсу праходзіць анлайн галасаванне за лепшы сямейны відэаролік. Галасаванне працягнецца да 12:00 16 мая 2025 года. Давайце падтрымаем рабят і дапаможам ім заняць прызавое месца!