У рамках гэтай рубрыкі прэс-служба ГрДУ імя Янкі Купалы падзеліцца гісторыямі выпускнікоў, якія паспяхова рэалізуюць сябе ў прафесійнай сферы пасля завяршэння вучобы ва ўніверсітэце. Уладзіслаў Грэмчук, выпускнік 2024 года спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый», інжынер-энергетык ААТ «САЛЕА-Кобрын».
– Чаму выбралі менавіта гэтую спецыяльнасць?
– Я абраў гэтую спецыяльнасць, таму што душа ляжала да энергетыкі. Мяне прыцягнулі перспектывы працы ў гэтай галіне, а ГрДУ імя Янкі Купалы – гэта папулярны ўніверсітэт з добрай рэпутацыяй. Я быў уражаны яго дасягненнямі і абраў менавіта яго сярод іншых ВНУ, дзе была мая спецыяльнасць.
– Як Вы ацэньваеце якасць адукацыі, атрыманай ва ўніверсітэце?
– Навучанне ва ўніверсітэце, рэкамендую. Калі ацэньваць па 10-бальнай шкале, то гэта цвёрдая дзявятка. Выкладчыкі – сапраўдныя прафесіяналы, навучальны працэс арганізаваны такім чынам, што мы атрымліваем не толькі тэарэтычныя веды, але і практычныя навыкі. Мне асабліва спадабаліся лабараторныя работы і ўдзел у студэнцкім канструктарскім бюро, якія дапамаглі лепш зразумець спецыфіку прафесіі і развіць тэхнічнае мысленне.
– Якую параду Вы б далі будучым студэнтам?
– Выбірайце не спецыяльнасць, на якую праходзіце, а прафесію, да якой ляжыць душа. Ідзіце туды, дзе гатовы расці і развівацца. Не бойцеся даследаваць свае інтарэсы і атрымлівайце задавальненне ад працэсу навучання.
Станьце інжынерам разам з Купалаўскім універсітэтам!