Рэйтынг THE World University Rankings 2026 (THE WUR 2026) з дадзенай інфармацыяй быў апублікаваны 9 кастрычніка.
Купалаўскі ўніверсітэт упершыню быў уключаны ў дадзены спіс у статусе «рэпарцёр» у 2022 годзе. «Рэпарцёр» – гэта статус, які азначае, што ВНУ падала дадзеныя для ўключэння ў рэйтынг, але яшчэ не атрымала канкрэтнага месца ў рэйтынгу. Усяго THE WUR 2026 ранжыраваў больш за 2 тысячы навучальных устаноў са 115 краін.
Разам з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы статус «рэпарцёр» у бягучым рэйтынгу маюць яшчэ 8 беларускіх ВНУ: БДМУ, БДУІР, ВДТУ, ГДУ імя Ф. Скарыны, ГомДМУ, ГрДМУ, УГЗ МНС, а таксама БДУ, якому было прысвоена месца 1501+.
Times Higher Education World University Rankings з'яўляецца адным з самых аўтарытэтных глабальных рэйтынгаў універсітэтаў, які штогод публікуецца часопісам Times Higher Education (THE).