Рэспубліканскі анлайн-конкурс «Зямлі родны куток» праводзіцца з мэтай умацавання ў навучэнцаў гістарычнай памяці аб гераізме і мужнасці савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на прыкладах сваёй малой радзімы.
Конкурс пройдзе ў два этапы. Першы этап - адборачны, праходзіць ва ўстановах сярэдняй і вышэйшай адукацыі (з 1 верасня па 15 кастрычніка). Другі этап – заключны, праходзіць ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» (кастрычнік – лістапад 2025 г.).
Конкурс падзелены на дзве секцыі: для вучняў школ, гімназій, ліцэяў і для вучняў вышэйшых навучальных устаноў. Работы прымаюцца ў наступных намінацыях: «Фотапраект», «Відэапраект» і «Экскурсійны маршрут». Ад кожнай установы адукацыі прымаецца не больш за адну конкурсную працу ад аднаго ўдзельніка.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 кастрычніка запоўніць заяўку і адправіць яе на адрас электроннай пошты konkursvsu.25@yandex.by. Да 25 кастрычніка трэба даслаць на ўказаную пошту конкурсныя матэрыялы.
Вынікі конкурсу будуць падведзены і апублікаваны на сайце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава не пазней за 1 снежня. Лепшыя творчыя работы ўдзельнікаў будуць сабраны ў каталог конкурсу 2025 г., які будзе даступны на сайце ўніверсітэта.
З падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.
