Увага выпускнікам школ і будучым абітурыентам! Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў размясціў на сваім афіцыйным сайце варыянты экзаменацыйных заданняў па прадмеце «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі».
РІКВ падаў школьнікам для самастойнай падрыхтоўкі шэсць паўнавартасных варыянтаў экзаменацыйных заданняў, якія поўнасцю адпавядаюць тым тэставым заданням, якія яны будуць вырашаць на афіцыйным экзамене.
Знайсці матэрыялы можна на сайце РІКВ у раздзеле «Інфармацыя» або па спасылцы.