У чацвер, 18 снежня, а 18:15 у актавай зале па адрасе: вул. Леніна, 32 адбудзецца штогадовы дабрачынны калядны канцэрт, арганізаваны філалагічным факультэтам Купалаўскага ўніверсітэта.
Вечар абяцае быць напоўненым атмасферай цяпла, утульнасці і чараўніцтва. Студэнты філалагічнага факультэта падрыхтавалі для гледачоў насычаную святочную праграму. Галоўнай мэтай канцэрта стане дабрачыннасць. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны ў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.
Купалаўскі ўніверсітэт запрашае ўсіх жадаючых падзяліць радасць чакання навагодніх свят, падтрымаць артыстаў і, самае галоўнае – дапамагчы тым, хто асабліва мае патрэбу ў нашай дабрыні напярэдадні свят.
