29 студзеня ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся працоўны семінар, прысвечаны падрыхтоўцы і правядзенню рэпетыцыйнага цэнтралізаванага іспыту ў 2026 годзе. З ключавой інфармацыяй перад прысутнымі выступіла начальнік аддзела тэсціравання і прафарыентацыі моладзі Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Кранцэвіч.
На сходзе былі разгледжаны нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць правядзенне рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамена. Таксама асаблівая ўвага была ўдзелена новаўвядзенням 2026 года.
Сярод іх – новыя правілы запаўнення бланка адказаў: зараз замест серыі і нумары пашпарта неабходна ўказваць ідэнтыфікацыйны нумар. Таксама прысутныя абмеркавалі стварэнне спецыяльных умоў для ўдзельнікаў з асаблівымі патрэбамі, у тым ліку тых, хто выкарыстоўвае спецыялізаваныя ўстройствы для кантролю стану здароўя.
Наталля Кранцэвіч азнаёміла прысутных з маштабамі маючага адбыцца рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену ў Купалаўскім універсітэце – у рамках тэсціравання будзе задзейнічана 6 карпусоў і 73 аўдыторыі.
У ходзе семінара ўдзельнікі дэталёва разабралі патрабаванні да гатоўнасці пунктаў правядзення рэпетыцыйнага экзамену, у тым ліку дакументацыю, якая павінна быць запоўнена. Таксама былі ўзняты пытанні, якія датычацца аснашчэння пунктаў правядзення рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену ў дзень самога тэсціравання: наяўнасць неабходных бланкаў і пратаколаў, дэманстрацыйных матэрыялаў, арганізацыя на пункце правядзення паста медыцынскай дапамогі і стварэнне ўмоў для захоўвання асабістых рэчаў і экзаменацыйных матэрыялаў.
Асобна закранулі тэму парадку атрымання экзаменацыйных матэрыялаў у РІКВ, іх вяртання пасля правядзення рэпетыцыйнага экзамену і звярнулі ўвагу на выкананне патрабаванняў інфармацыйнай бяспекі пры правядзенні РЦЭ.
Гэты семінар стаў важным этап па падрыхтоўцы Купалаўскага ўніверсітэта да рэпетыцыйнага цэнтралізаванага іспыту.