5 мая ў Мінскай ратушы адбылася ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання пераможцаў творчага конкурсу "Натхненне для душы". Конкурс, прымеркаваны да Года беларускай жанчыны, быў арганізаваны Саветам Рэспублікі на чале з Наталляй Качанавай.
Конкурс стаў яркім пацверджаннем таго, што жанчына - гэта не толькі прафесіянал сваёй справы, але і невычэрпная крыніца духоўнасці, таленту і стваральнай энергіі. У сучасным свеце роля жанчыны даўно выйшла за рамкі сямейнага ачага: беларускі паспяхова рэалізуюць сябе ў навуцы, эканоміцы, адукацыі і палітыцы. Аднак менавіта жанчына застаецца галоўнай захавальніцай тых маральных асноў, на якіх будуецца нацыя.
З больш чым тысячы заявак камісія адабрала толькі 26 найлепшых работ, аўтарамі якіх сталі 34 фіналісты з усёй краіны. Узнагароды пераможцам асабіста ўручыла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Сярод лепшых - прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Старшы выкладчык факультэта эканомікі і кіравання Аксана Замана і студэнтка 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Аляксандра Барабан прадставілі дуэтны верш “Дарагі! Не хаваю тугі». У гэтым творы праз асабістую гісторыю раскрываецца глыбокая місія жанчыны як захавальніцы маральнасці і вернасці сваім ідэалам. Студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта Ангеліна Целеш у сваім вершы “Год беларускай жанчыны” зрабіла акцэнт на пераемнасці пакаленняў і неацэнным укладзе беларусак у лёс і гісторыю роднай зямлі.
Работы фіналістаў конкурса будуць апублікаваны на афіцыйным сайце і тэлеграм-канале Савета Рэспублікі, а лепшыя музычныя кампазіцыі загучаць на нацыянальным радыё.