Сёння, 16 мая, у сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сабраліся больш за 100 студэнтаў трох ВНУ Гродзеншчыны, каб праверыць свае веды замежных моў.
Арганізатарам спаборніцтваў выступіла кафедра замежных моў філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Алімпіяда праводзіцца ў асабістым заліку паміж студэнтамі нямоўных спецыяльнасцей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. У рамках алімпіяды ўдзельнікам трэба прайсці тры выпрабаванні: чытанне пісьмовага тэксту і ўменне разумець яго, успрыманне маўлення на слых і дэманстрацыя навыкаў гаварыння.
Вынікі конкурсу будуць падведзены на наступным тыдні. Тады ж адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.