Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла сярод вучняў 4-9 класаў. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Купалаўскім універсітэце 16 мая.
Пераможцаў і прызёраў алімпіяды прывіталі дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Андрэй Праневіч, намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Таццяна Ванькова і начальнік Цэнтра развіцця кар'еры, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Ірына Карлюкова.
Купалаўцы павіншавалі рабят з паспяховым выступленнем на алімпіядзе і пажадалі ім новых поспехаў. У ліку ўзнагароджаных – 200 чалавек. Дыпломы I ступені атрымалі 18 удзельнікаў, II ступені – 30 удзельнікаў, III ступені – 91 удзельнік, пахвальнымі водгукамі быў узнагароджаны 61 навучэнец. Усяго ў XXVI алімпіядзе Школы дакладных навук па матэматыцы сярод навучэнцаў 4-9 класаў прынялі ўдзел 458 навучэнцаў школ горада Гродна і Гродзенскага раёна, навучэнцы школ Лідскага, Дзятлаўскага, Ваўкавыскага, Слонімскага, Мастоўскага раёнаў, а таксама г. Мінска і г. Высокае Брэсцкай вобласці.
Найбольш дыпломаў заваявалі навучэнцы ДУА «Гімназія № 4 імя Д.У. Казакевіча г. Гродна» 97 дыпломаў, ДУА «Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна» – 17 дыпломаў, ДУА «Гімназія № 1 г. Ліда» – 14 дыпломаў, ДУА «Гімназія № 3 імя А.І. Соламавай г. Гродна» – 13 дыпломаў, навучэнцы ўстаноў адукацыі Ваўкавыскага раёна – 12 дыпломаў, ДУА «Гімназія № 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага г. Гродна» – 10 дыпломаў, ДУА «Сярэдняя школа № 11 імя генерала арміі А.І. Антонава г. Гродна» – 7 дыпломаў, ДУА «Гімназія № 5 імя У.С. Караткевіча г. Гродна» – 6 дыпломаў.
Арганізатары алімпіяды – навучальны цэнтр «Школа дакладных навук» факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта. Дарэчы, падрабязную інфармацыю аб магчымасцях навучання на курсах навучальнага цэнтра «Школа дакладных навук» можна знайсці на сайце math.grsu.by, там жа можна падаць заяўку на навучанне ў 2026/2027 навучальным годзе.