З 8 па 11 чэрвеня па ўсёй Беларусі праходзіла рэгістрацыя навучэнцаў для здачы цэнтралізаванага экзамену і тэсціравання ў рэзервовыя дні. Адной з традыцыйных пляцовак для рэгістрацыі на іспыты выступіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Вынікі прыёму заяў пракаментавала начальнік аддзела тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Кранцэвіч.
Паводле слоў Наталлі Міхайлаўны, для здачы цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні ў Купалаўскім універсітэце зарэгістравана 30 чалавек, а для здачы цэнтралізаванага экзамену – 10 абітурыентаў вобласці. У рэзервовыя дні навучэнцы здадуць тэсціраванне па рускай, англійскай, нямецкай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі і грамадазнаўству.
Паводле слоў Наталлі Кранцэвіч, асноўнымі прычынамі, па якіх абітурыенты прапусцілі тэсціраванне або цэнтралізаваны экзамен, сталі хвароба, пацверджаная дакументальна, або службовая неабходнасць.
– На жаль некаторым абітурыентам мы вымушаны былі адмовіць у рэгістрацыі на рэзервовыя дні, таму што яны не змаглі прадаставіць дакументы, якія пацвярджаюць уважлівую прычыну сваёй адсутнасці, – падзялілася Наталля Міхайлаўна.
Рэзервовымі днямі для здачы цэнтралізаваных экзаменаў і тэсціраванняў стануць 18, 20 і 22 чэрвеня. Усе выпрабаванні пройдуць у адным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе: вул. Леніна, 32.