Падача дакументаў на платную форму атрымання адукацыі працягнецца да 1 жніўня – не прапусціце магчымасць стаць часткай універсітэцкай супольнасці ўжо сёлета. Прыёмная камісія Купалаўскага ўніверсітэта чакае вас штодня з 9:00 да 18:00 па адрасе: вуліца Леніна, 32.
Для паспяховага паступлення падрыхтуйце поўны пакет дакументаў.
Вам спатрэбяцца:
Дакумент, які сведчыць асобу;
Заява на імя рэктара па форме Міністэрства адукацыі;
Арыгінал дакумента аб адукацыі;
Сертыфікаты ЦЭ і ЦТ за 2025 ці 2026 гады;
Характарыстыка з месца вучобы і медыцынская даведка;
Чатыры фатаграфіі 3х4 і маркіраваны канверт;
Дагавор аб падрыхтоўцы спецыяліста на платнай аснове (у 2 экзэмплярах).
Заўвага: заяву і дамову можна аформіць загадзя ў электронным выглядзе ў Лічбавым кабінеце абітурыента або запоўніць асабіста ў прыёмнай камісіі.
Ужо ў гэтую нядзелю, 2 жніўня, у 15.00 адбудзецца паседжанне прыёмнай камісіі, на якім пройдзе афіцыйнае залічэнне на платную форму навучання. Запрашаем абітурыентаў і іх бацькоў падзяліць гэты хвалюючы момант у рэжыме рэальнага часу – спасылка на трансляцыю будзе даступная сёння ў нашых сацыяльных сетках.
Актуальная інфармацыя пра вынікі залічэння і спісы першакурснікаў будуць апублікаваны на сайце abit.grsu.by, а таксама кожны абітурыент атрымае паведамленне ў сваім Лічбавым кабінеце.